Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - новыя выпадкі працоўнай дыскрымінацыі на прадпрыемстве "Граніт" у Мікашэвічах ды факты адміністратыўнага пераследу дэмакратычных актывістаў, зафіксаваныя ў Слоніме, Брэсце, Віцебску і Мінску.
У “Падзеі тыдня” - пра пытанні бяспекі праваабаронцаў і парушэння іх права на свабоду асацыяцыяў, якія на мінулым тыдні прагучалі з міжнародных трыбунаў.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – юрыст і эксперт працоўнай групы “Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацы з Беларуссю” Алег Граблеўскі – разважае пра праблему прымусовага размеркавання студэнтаў у краіне.
У рубрыцы "Навіны палітвязняў" - пра праблемы тых, хто знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах, і пра тое, як улады спрабуюць не заўважаць праблемаў гэтых людзей.
У музычных паўзах - кампазіцыі праекту SHUMA, які з дапамогай электроннай музыкі імкнецца зачараваць сучаснікаў даўнімі беларускімі спевамі.
Слухаць выпуск: