viasna on patreon

Дэпутаты Каладзішчанскага сельскага Савета зьвярнуліся ў міжраённую пракуратуру з прозьбай прызнаць законнай чарговую сэсію

2007 2007-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 сакавіка сямёра дэпутатаў Каладзішчанскага сельскага Савета з 15 падалі заяву ў Мінскую міжраённую пракуратуру на незаконнасць праведзенай напярэдадні сесіі і прынятых на ёй рашэнняў. Пад ціскам старшыні Мінскага райвыканкама Міхаіла Глінскага сямёра дэпутатаў сышлі з сесіі, тым самым зрабіўшы яе неправамоцнай: рашэнні, па рэгламенту, прымаюцца двума трэцімі галасоў, ці 10 галасамі «за».

Як паведаміла pahonia.promedia.by, дэпутаты налічылі шэсць парушэнняў заканадаўства. Таму дэпутаты і просяць пракуратуру прызнаць сесію незаконнай і несапраўднай. "Я на 90% перакананы: сесію прызнаюць законнай. Знойдуць мільён адгаворак, як звычайна. таблічкі ўжо зменены: на дзвярах кабінета Іванько вісіць таблічка "старшыня сельсавета", мяркую, райвыканкам заключыў з ім працоўны кантракт. Пра парушэнні мы пісалі ўжо пасля другой сесіі: і ў Палату прадстаўнікоў, і ў Савет Рэспублікі, і ў Камітэт дзяржкантролю, і ў пракуратуру, і ў прэзідэнцкую адміністрацыю. Адказ адзін: вашы запыты знаходзяцца на разглядзе ў Мінскім аблвыканкаме, а Мінскі аблвыканкам, у сваю чаргу, спускае ўсё ў Мінскі райвыканкам", - кантатуе А.Бурачэўскі.

Ад супрацоўніка міліцыі, які пакінуў сесію 13 сакавіка, начальства патрабуе падаць рапарт на звальненне. Дэпутат адмовіўся, але начальства паабяцала на працягу месяца звольніць - калі не звольніцца самастойна...

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства