viasna on patreon

Праваахоўныя службы Берасця працягваюць “апрацоўку” моладзі

2007 2007-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Берасці19 сакавіка адбыліся прафілактычныя выклікі “нядабранадзейнай” моладзі у райаадзелы і апорныя пункты міліцыі, прычым, як паведамляе мясцовы праваабаронца Уладзімір Вялічкін, паасобку ў розныя кабінеты. Супрацоўнікі міліцыі настойвалі на тым, каб выкліканыя падпісалі пратаколы азнаямленьня з дзеючым заканадаўствам у дачыненьні існуючай адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Сёньня выклікі працягваюцца, і, відаць, па загадзя складзеных спісах. Пакуль вядома пра выклікі больш за дзесяці маладых людзей. Хутчэй за ўсё, такім чынам улады працягваюць запалохваньне моладзі напярэдадні Дня волі 25 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства