viasna on patreon

Бярозаўскія актывісты ў чарговы раз наведалі Паўла Севярынца

2013 2013-04-11T15:42:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/seviarynec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Архіўнае фота.

Павел Севярынец. Архіўнае фота.

Штомесяц бярозаўскія актывісты наведваюць палізняволенага Паўла Севярынца, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Гэтыя сустрэчы доўжацца ў большасці гадзіну-паўтары. Але каштоўнасць іх у тым, што за гэты час абмяркоўваюцца бягучыя праблемы, па якіх меркаванні аўтарытэтнага палітыка вельмі дарэчы.

Так, пад час апошняй сустрэчы з палітвязнем абмяркоўваліся заявы Уладзіміра Някляева, Аляксандра Мілінкевіча і Аляксея Янукевіча, а таксама адказ на гэта Андрэя Саннікава.

Кожны раз  перачытваюцца пісьмы іншых палітвязняў, якія лістуюцца з Севярынцам.

Такія  сустрэчы нясуць пазітыў для тых, хто сустракаецца з Паўлам Севярынцам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства