Вярхоўны суд прапануе грамадзянам выказаць сваё меркаванне наконт працы судоў
У сувязі маніторынгам дзейнасці судовай сістэмы, якую праводзіць Вярхоўны Суд, грамадзянаў просяць выказваць думкі наконт працы агульных судоў рэспублікі (раённых, абласных, Мінскага гарадскога, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь).
“Будзем ўдзячныя за аб'ектыўныя ацэнкі і канструктыўныя прапановы па ўдасканаленні судовай дзейнасці. Нам важныя вашы меркаванні пра тое, што ў правасуддзі вы ацэньваеце пазітыўна, а што, на ваш погляд, не спрыяе рэалізацыі права кожнага грамадзяніна на зварот у суд і атрыманне аператыўнай і кваліфікаванай судовай абароны”, - удакладняецца на сайце ВС.
Свае пажаданні трэба накіроўваць па электроннай пошце праз раздзел сайта «Зваротная сувязь» або на электронны адрас Вярхоўнага Суда scjustrb@pmrb.gov.by з указаннем тэмы паведамлення «Маніторынг».