viasna on patreon

Салігорск: Забарону пікета да Дня Волі абскарджваюць у судзе

2013 2013-04-12T08:46:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла накіраваў у суд Салігорскага раёна скаргу на рашэнне райвыканкама аб забароне пікета да Дня Волі.

Паводле выканкамаўскіх чыноўнікаў, заяўленыя арганізатарам меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі не адпавядалі нормам Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Сам актывіст з такой трактоўкай катэгарычна нязгодны:

- Мая просьба ўскласці гэтыя меры на органы мясцовай улады ніякім чынам не парушае Закон, - лічыць Уладзімір Шыла. - Забяспечваць рэалізацыю права на мірныя сходы -- гэта цалкам абавязак уладаў. Адпаведна, іх жа абавязак забяспечваць бяспеку пад час гэтых сходаў.

У сваёй скарзе актывіст спасылаецца не толькі на айчыннае заканадаўства і Канстытуцыю, але і грунтуецца на патрабаваннях Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Рэспублікай Беларусь. Актывіст патрабуе адмены рашэння Салігорскага райвыканкаму ды ўзгаднення новай даты на правядзенне пікета.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства