Талака па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў (фота)
Баранавіцкія грамадскія актывісты 13 красавіка арганізавалі талаку па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў, усталяваных у гонар паўстанцаў 1863 года. Раней тут адбылася аўтамабільная аварыя і актыўна вяліся лесанарыхтоўкі, таму тэрыторыя вакол помнікаў стала вельмі забруджанай.
– Найперш мы засыпалі яму і параўнялі пляцоўку каля камня-валуна з мемарыяльнай плітой у гонар касінераў Кастуся Каліноўскага і Аляксандра Лянкевіча. Затым мы прыбралі тэрыторыю ад рознага смецця і спадзяёмся яшчэ пасадзіць кветкі, як толькі прагрэецца мілавідская зямля, – адзначыў праваабаронца Сяргей Гоўша.
За працай актывістаў актыўна “назіралі” буслы, якія даўно палюбілі гасцінную мілавідскую зямлю і неба.
Фота: 1. Пашкоджаная ў выніку аварыі пляцоўка ля камня-валуна; 2. Талака грамадскіх актывістаў па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля камня-валуна з мемарыяльнай плітой у гонар касінераў Кастуся Каліноўскага; 3. Так выглядае пашкоджаная пляцоўка пасля талакі; 4. Мілавідскія буслы, якія палюбілі гэтую зямлю і неба.