viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч не выключае, што звернецца ў суд супраць следчага Аліхвера

2013 2013-04-15T11:25:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Палітвязень пацвердзіў, што на фота, распаўсюджаным у сацыяльных сетках і СМІ, сапраўды следчы, які распачынаў першую крымінальную справу супраць яго.

Напачатку красавіка стала вядома, што былы следчы Упраўлення ДФР па Гродзенскай вобласці Аліхвер, які давёў справу Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Леонава ў 2003-2005 гг. да суда, усё ж такі эміграваў у ЗША. Тады прадпрымальнік і былы супрацоўнік падатковай былі асуджаныя  за так званае эканамічнае злачынства па сфабрыкаванай справе, якая з'явілася пасля таго, як Мікалай Аўтуховіч прад'явіў звесткі аб карупцыі органаў улады ў Ваўкавыскім раёне.

Пазней стала вядома, што следчы Аліхвер, які быў на добрым ліку ў кіраўніцтва КДК, раптоўна звольніўся і знік. Праходзіла інфармацыя, што ён з'ехаў ў ЗША па выйграннай латэрэі Green Card. 

Пасля вызвалення па першай крымінальнай справе Мікалай Аўтуховіч быў на прыёме ў амбасадара ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Палітвязень прасіў удакладніць, ці спраўды следчы эміграваў у ЗША. Абмасадар абяцала дапамагчы з інфармацыяй, аднак да нядаўняга часу пацверджання гэтаму не было. 

Аднак рэжысёрка Вольга Нікалайчык распаўсюдзіла інфармацыю ў сацыяльных сетках, што Мікалай Аліхвер разам з сям'ёй пражывае ў штаце Атланта, ЗША. 

"На фота гэта ён, я бачыў ў газеце "Наша ніва", там надрукавалі здымак з яго старонкі, - пацверджвае ў лісце Мікалай Аўтуховіч. - А наконт таго, што будзе далей з ім, адкажу: калі не распавядзе, як усё было, звярнуся ў суд, доказаў хапае. Магчыма, гэта зробіць мой адвакат".

Мікалай Аліхвер, былы следчы ДФР КДК

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства