Ілоне Ткачовай да сённяшняга дня не вярнулі сканфіскаваны ноутбук
https://spring96.org./be/news/62590
2013
2013-04-15T13:27:33+0300
2013-04-15T13:27:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mytnja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябру партыі “Справядлівы свет” са Жлобіна Ілоне Ткачовай да сённяшняга дня не вярнулі ноутбук і фотапарат, канфіскаваны на беларуска-украінскай мяжы.
–Па-сутнасці, выйшлі ўсе магчымыя тэрміны, але мне нават не далі ніякага адказу на скаргі, якія былі адрасаваны начальніку мытні, – кажа актывістка. – Але ў мяне нават няма часу, каб ехаць на мытню і высвятляць усе абставіны на гэты конт.
Нагадаем, 6 снежня 2012 года Ілона разам з мужам і сынам вярталася з адпачынку ў Егіпце праз украінска-беларускую мяжу. У «Новай Гуце» сям’ю актывісткі абшукалі мытнікі, забраўшы ноутбук і фотапарат. Актывістка напісала скаргу на імя начальніка мытні, але ні адказу, ні ноутбука з фотапаратам не дачакалася да сённяшняга дня.