Прымусовыя паборы на будаўніцтва царквы
https://spring96.org./be/news/62619
2013
2013-04-16T12:28:58+0300
2013-04-16T12:28:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/belorusskie-rubli.png
У пінскіх педагогаў забралі частку заробку на будаўніцтва праваслаўнай царквы.
Ва ўсіх настаўнікаў пінскіх школ, дзіцячых садкоў і іншых навучальных устаноў адлічылі з заробкаў па 60 тысяч рублёў, з малааплатных работнікаў - па 30 тысяч, а з кіраўнікоў - па 100 тысяч. Адпаведнае рашэнне прынятае Пінскім гарвыканкамам.
Пры гэтым работнікаў папярэдзілі аб адлічэнні грошай за тыдзень да атрымання заработнай платы.
Кіраўніцтва аддзела адукацыі Пінскага гарвыканкама адмаўляецца каментаваць гэтую сітуацыю.