viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: “У Бруселя няма ніякіх ілюзіяў у ацэнках гэтага рэжыму”

2013 2013-04-16T13:54:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stefanovich-09.04.2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч падчас канферэнцыі «Дыялог аб мадэрнізацыі Беларусі». Брусель, 9 красавіка 2013 г.

Валянцін Стэфановіч падчас канферэнцыі «Дыялог аб мадэрнізацыі Беларусі». Брусель, 9 красавіка 2013 г.

Такую выснову зрабіў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” па выніках нядаўняга візіту ў сталіцу Еўразвязу, дзе ён браў удзел у працы канферэнцыі па дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі і меў шэраг працоўных сустрэчаў.

“Для “Вясны” як праваабарончай арганізацыі важна, каб перадумовай для аднаўлення дыялогу паміж Беларуссю і Еўразвязам было вызваленне і рэабілітацыя палітычных вязняў. Самая галоўная задача для нас – каб яны выйшлі на волю. І, па-другое, каб яны маглі паўнавартасна ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны. Гэта азначае, што з іх павінна быць знятая судзімасць, якая, паводле закона, шмат у чым абмяжоўвае іх правы, у тым ліку палітычныя”, – падкрэслівае праваабаронца.

Гэтую пазіцыю Валянцін Стэфановіч агучваў у Бруселі, дзе ён сустракаўся ў прыватнасці з кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Філіпам Качмарэкам і прадстаўнікамі офісу еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфана Фюле.  

Што тычыцца пазіцыі Еўразвязу, то Стэфановіч адзначае, што зараз там існуе трэнд на аднаўленне дыялогу з беларускімі ўладамі. “Яны гавораць, што шмат хто разачараваны тым, што ўжытыя санкцыі не прывялі да вызвалення вязняў, што яны яшчэ больш ізалююць краіну, яшчэ больш накіроўваюць яе ў поле ўплыву Расіі”.

“З іншага боку, па выніках візіту ў Брусель я не бачу ніякіх ілюзіяў у ацэнках гэтага рэжыму. Ні ў каго там гэтых ілюзіяў няма. І крэдыт даверу Лукашэнкі і яго атачэння вельмі моцна падарваны пасля 19 снежня 2010 году. Я не думаю, што ў Еўразвязе хтосьці ўсур’ёз спадзяецца на лібералізацыю (ці дэмакратызацыю, ці мадэрнізацыю – як заўгодна гэта можна назваць) палітычнай сістэмы ў Беларусі, якую б праводзілі самі беларускія ўлады”, - кажа праваабаронца.

Паводле меркавання Стэфановіча, на бягучы момант Еўразвяз фармулюе асноўную задачу – вызваленне палітычных вязняў і змяншэнне ўзроўню рэпрэсіяў у Беларусі. Напэўна, гэта максімум, якога на сёння можна дамагчыся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства