Мікалай Уласевіч дамагаецца вяртання канфіскаваных мытнікамі рэчаў
Грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікалай Уласевіч працягвае судовае змаганне з Ашмянскай рэгіянальнай мытняй. Ён накіраваў у Ашмянскі раённы суд чарговую скаргу на неправамоцныя дзеянні службовых асобаў мытні. Яшчэ 10 красавіка 2012 году на мяжы ў пункце пропуску “Катлоўка” аўтамабіль грамадскага актывіста быў пастаўлены ў адмысловы бокс на агляд. У выніку больш чым трохгадзіннага ператрусу былі забраныя асабістыя рэчы і матэрыялы, якія не вяртаюць дагэтуль.
Гэта будзе ўжо трэцяе судовае разьбіральніцтва па справе забраных на Ашмянскай мытні асабістых рэчаў Уласевіча. На першым Уласевічу адмовілі ў задавальненні скаргі на той падставе, што нібыта былі прапушчаны тэрміны абскарджання. Другі працэс быў звязаны з сустрэчным іскам мытні, але па ім згодна з рашэннем Ашмянскага раённага суда ад 4 лютага бягучага году заяўнікам было адмоўлена.
Цяпер чакаецца трэці працэс па вяртанні асабістых рэчаў грамадскага актывіста.