У Горках міліцыя выклікае грамадзкіх актывістаў з нагоды 25 сакавіка
19 cакавіка кіраўнік горацкай выдавецкай ініцыятывы “ЎзГорак” Эдуард Брокараў быў запрошаны да чальніка РАУС Уладзімера Зайцава, які пазнаёміў актывіста з напісанай на яго скаргай. Ананімны аўтар абвінавачваў сп.Брокарава ў тым, што ён агітуе мясцовых жыхароў ехаць 25-га сакавіка ў Менск, каб правакаваць там праваахоўныя органы на сутыкненьні з дэманстрантамі. Падчас размовы актывіст нагадаў сп.Зайцаву і супрацоўніку КДБ аб аб гісторыі Дня Волі і сапраўдных мэтах вулічнай акцыі, якая адбудзецца сёлета ў Менску. Ён таксама паведаміў аб уласным намеры адсьвяткаваць 25-е сакавіка ў Горках, дзе ў гэты дзень сябрамі грамадзкай ініцыятывы “Рэгіянальнае агенцтва “Разьвіцьцё” будзе распаўсюджвацца сьвяточны выпуск газэты “Горацкі выбар”. Дарэчы, ананімныя скаргі на горацкіх актывістаў прыходзяць ў Горацкі РАУС не ўпершыню. Аналягічны ліст быў атрыманы міліцыянтамі ў красавіку мінулага года, напярэдадні Чарнобыльскага шляху, паведаміў belngo.info