Брэст: пададзена 12 заявак на пікеты да гадавіны выкрадання Юрыя Захаранкі
https://spring96.org./be/news/62672
2013
2013-04-17T22:28:47+0300
2013-04-17T22:28:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zniklyja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі ў мясцовы гарвыканкам 12 заявак на пікетаванне, мэта якіх – ушанаваць памяць пра былога міністра ўнутраных спраў і вядомага палітыка Юрыя Захаранкі.
Паводле словаў старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Вуека, грамадства павінна ведаць, што насамрэч сталася з Юрыем Захаранкам, бо дагэтуль гісторыя яго знікнення не раскрытая, а следчыя органы не даюць ніякай змястоўнай інфармацыі на гэты конт, абмяжоўваючыся банальнымі адпіскамі.
Акрамя лёсу Захаранкі на пікетах, якія запланаваны на 7 мая, актывісты АГП маюць намер узгадаць пра знікненне іншых вядомых асобаў у Беларусі - Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, пра што таксама няма ніякіх афіцыійных звестак.