«Платформ інавэйшн» праводзіць прэс-канферэнцыю з пацярпелымі ад самавольства супрацоўнікаў міліцыі
18 красавіка ў Менску ЧКПУ «Платформ інавэйшн» (ранейшая «Платформа») праводзіць прэс-канферэнцыю па пытаннях, звязаных з ужываннем катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажаючага чалавечую годнасць абыходжання супрацоўнікамі МУС.
За апошнія 3 месяцы выяўлены шэраг фактаў збіцця і зневажанняў грамадзян нашай краіны супрацоўнікамі міліцыі. Кіраўніцтва МУС ўсяляк замоўчвае гэтыя факты, аказвае ціск на суддзяў і сведак, адмаўляе ва ўзбуджэнні крымінальных спраў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы.
«Як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, мы не можам мірыцца з панавальным свавольствам і гатовыя патрабаваць пакарання вінаватых усімі даступнымі нам спосабамі. На прэс-канферэнцыі будуць прысутнічаць пацярпелыя ад незаконных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі і іх сваякі з Дзяржынска, Ліды, Мінска, Зельвы.Мы запрашаем прадстаўнікоў незалежных электронных і друкаваных СМІ» - гаворыцца ў прэс-рэлізе «Платформ інавэйшн».
Прэс-канферэнцыі адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Кульман, д. 4, памяшканне РЭП, пачатак у 12-00. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.