Барысаўскія прадпрымальнікі пагражаюць страйкам
Яны не згодныя з тым, што на мясцовым рынку ў 2 разы падымаюць арэндную плату.
Вось што сказаў Еўрарадыё адзін з прадпрымальнікаў:
"У
мяне павільён 27,8 квадратных метраў каштуе прыблізна 1 мільён 300
тысяч рублёў. А хочуць, каб з траўня было 2 мільёны 700 тысяч".
300
прадпрымальнікаў рынка ў Барысаве ў сераду выйшлі на працу на 1,5
гадзіны пазней і пагражаюць абвесціць страйк на цэлы дзень.
Адміністрацыя раённага спажывецкага таварыства хоча падняць арэнду на
102%. Прадпрымальнікі згодныя на рост у 60 адсоткаў, кажа старшыня
грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.
Раніцай
17 красавіка абыўся сход, дзе прысутнічаў дырэктар рынка. Але кіраўніка
раённага спажывецкага таварыства на ім не было — з'ехаў у
камандзіроўку. Таму праз дырэктара рынка яго запрасілі на наступны сход
праз тыдзень.