viasna on patreon

Полацкі суд адмовіў у аднаўленні на працы актывісту СПБ Віктару Стукаву

2013 2013-04-18T14:12:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viktor_stukov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 судовых пасяджэнняў давялося прайсці звольненаму з "Полацк-Шкловалакна" лідару "пярвічкі" СПБ, але гэта аказалася безвыніковым. Суддзя Ірына Даротка стала на бок наймальніка, які звольніў прафсаюзнага лідара нібыта за парушэнні тэхнікі бяспекі і рэжыму працы. А насамрэч, лічыць Віктар Стукаў,  за актыўнасць у прафсаюзнай дзейнасці.

Віктар Стукаў – беспрацоўны з 11 сакавіка. Ён звольнены з чацвёртай спробы: раней адміністрацыя мусіла ўзгадняць звальненне з прафсаюзам, і сябры СПБ баранілі свайго лідара. Потым гэты пункт паводле ініцыятывы наймальніка быў выключаны з калектыўнай дамовы, і сябры не "афіцыйнага" прафсаюзу засталіся безабаронныя.

"І адміністрацыя прадпрыемства, і цяпер ужо і суд парушылі мае правы. Не толькі права на працу, але і права на стварэнне арганізацый, бо паводле  міжнародных прававых дакументаў, прадпрыемства не мае права звольніць прафсаюзнага кіраўніка. Але мяне звольнілі, і суд прызнаў, што гэта законна", - распавёў Віктар Стукаў.

Суддзя пазбавіла яго права на абарону: тройчы  Стукаў хадайнічаў, каб да ўдзелу ў працэсе дапусцілі  юрыстку Алену Яськову, як прадстаўніцу Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. На знак пратэсту супраць чарговай адмовы  актывіст СПБ пакінуў залу суда падчас апошняга пасяджэння.

З пастановай суда ад 16 красавіка ён не згодны, рыхтуе скаргу ў Віцебскі абласны суд.

"Я буду змагацца і далей, каб рабочыя бачылі, што мяне не зламілі. Хаця я ведаю, што ім усім цяпер будзе цяжка, бо кожны, як і я , можа апынуцца перад пагрозай звальнення з такіх "сур'ёзных " прычын, як, напрыклад, адсутнасць акуляраў падчас працы. Між іншым, я за ўласныя грошы замовіў экспертызу, якая давяла, што гэтыя акуляры толькі замінаюць працаваць, і ўвогуле шкодныя для здароўя. Але суд гэта не пераканала. Адміністрацыю прадпрыемства – тым больш. Тым больш, што ў апошні год мы нямала зрабілі і для таго, каб пашырыць ідэі незалежнага прафсаюзнага руху на іншых полацкіх прадпрыемствах, дзе таксама парушаюцца заканадаўства  і правы працаўнікоў. Лічу, што ўсяго гэтага мне не даравалі і палічылі за лепшае звольніць. І ўжо не аднаўляць на працы любым коштам," – сказаў Віктар Стукаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства