Гродна: Актывісты АГП пачынаюць збор кніг для зняволеных
Гарадзенскія
актывісты АГП прапанавалі правесці кампанію па
зборы кніг і
наступнай перадачы іх у Гродзенскую крытую турму.
«Ні для каго
не сакрэт, што многія з тых, што
сядзяць у турмах ў вольны час займаюцца самаадукацыяй: вывучаюць замежныя мовы, псіхалогію
і г.д., - кажа старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч. - Наша дзяржава ставіць таўро на ўсіх, хто пабываў у месцах пазбаўлення волі, хоць усе ведаюць і пра памылкі судовай сістэмы і пра палітычныя справы, дзе людзей судзяць
па надуманых артыкулах за
іх палітычную і грамадзянскую актыўнасць. Напрыклад, у гродзенскай турме сядзіць Мікалай Аўтуховіч і лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.
Гэтай акцыяй мы не ставім ніякіх
палітычных мэтаў, мы проста хочам
хоць неяк дапамагчы тым, хто
апынуўся ў сілу розных жыццёвых абставінаў там».