Ашмянскі суд: альбом “Прэс-фота Беларусі – 2011” утрымлівае экстрэмісцкія матэрыялы
18 красавіка суд Ашмянскага раёну вынес сваё рашэньне паводле заявы УКДБ па Гарадзенскай вобласьці «Аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі». Суд прызнаў “Прэс-фота Беларусі – 2011” экстрэмісцкім і пастанавіў знішчыць 41 асобнік выдання, раней канфіскаваны беларускай мытняй.
Разгляд справы ініцыявала ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці, якое патрабавала прызнаць экстрэмісцкімі фотаздымкі, змешчаныя ў альбоме.
Экспертная камісія, прызначаная рашэннем Гродзенскага аблвыканкама зрабіла выснову аб тым, што ў альбоме “Прэс-фота Беларусі – 2011”, які быў канфіскаваны мытнікамі пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы ў лістападзе 2012 года, “змяшчаюцца наўмысна скажоныя, не адпавядаючыя рэчаіснасці матэрыялы аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, якія прыніжаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь”.
Разгляд справы, ініцыяванай ўпраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці, аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыялаў альбома “Прэс-фота Беларусі – 2011” пачаўся 17 красавіка. Працэс вёў суддзя Аляксандр Давыдаў.