viasna on patreon

За ўдзел ў грамадскім аб’яднаньні незалежных гісторыкаў пагражае звальненьне

2007 2007-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Далучэнне навукоўцаў-гісторыкаў да аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання незалежных гісторыкаў пацягне за сабой звальненне. Такое папярэджанне вылучыла кіраўніцтва Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук да сваіх супрацоўнікоў, якое было агучана 20 сакавіка на паседжанні аргкамітэта.

Гісторыкі арганізуюць самаабарону ад лысенкаў у вучоных мантыях. Гаворка ідзе пра рэпрэсіі супраць навукоўцаў, якія даследуюць перыяд сталінскіх рэпрэсіяў. З працы (з таго самага Інстытута гісторыі, яякі разам яшчэ з чатырма інстытутамі, мяркуецца аб'яднаць у адну навуковую ўстанову) звольнены Ніна Стужынская,старшыня аргкамітэта,Таццяна Процька, Генадзь Сагановіч, Андрэй Кіштымаў, Сяргей Тарасаў, Яўген Анішчанка, не зацвярджаюцца няўгодныя цяперашняй ідэалогіі тэмы навуковых даследаванняў, піша “Пагоня”.

Вышэйшая атэстацыйная камісія 14 сакавіка адмовілася зацвярджаць кандыдацкую дысертацыю на тэму "Штодзённае жыццё беларускага грамадства ў 1944-1953 гады" Ірыны Кашталян. «У гістарычнай навуцы ўжо стала характэрным звальненне, перашкоды ў публікацыі, не зацвярджэнне навуковых ступеняў за імкненне аб'ектыўна разгядаць розныя гістарычныя праблемы. І, наадварот, зацвярджэнне дысертацый і даванне ўзнагарод за працы, якія не маюць вялікай навуковай", - кажа Ірына Кашталян.

20 сакавіка Генадзь Сагановіч прапанаваў парвесці канферэнцыю «Гісторыя ў аковах палітыкі», якая данясе да грамадства праблему ідэалагізацыі гістарыі, у прыватнасці, зацвярджэнне дысертацый у Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства