Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” прайшоў у Варшаве
https://spring96.org./be/news/62751
2013
2013-04-22T15:27:46+0300
2013-04-22T15:27:46+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sol12.jpg
Бел-чырвона-белыя сцягі, атмафера свабоды і музыка. Так прайшоў канцэрт "Салідарная з Беларуссю".
На Кракаўскім прадмесці ў Варшаве на адной сцэне выступілі музыкі з Польшчы і Беларусі. «Дзецюкі», «Крамбамбуля» ды польскія гурты «Ізраэль», «Мунек Сташчык» і «Страхі на Ляхі».
Апрача канцэртаў была праведзеная сустрэча са сцэнарыстам і акторам фільма «Жыве Беларусь», вучнямі коласаўскага ліцэя і жонкамі палітвязняў. Выступілі таксама са словамі падтрымкі польскія палітыкі і грамадскія дзеячы, якія былі звязаныя з апазіцыяй у час Польскай Народнай Рэспублікі. Канцэрт 1 траўня пакажа ў сваім эфіры тэлеканал «Белсат».