viasna on patreon

АГП адмовілі ў памяшканні для правядзення канферэнцыі з расійскім палітыкам Барысам Нямцовым

2013 2013-04-22T16:04:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/logo_ahp.jpg

Тэма - «Беларуска-расійскія адносіны - погляд з Масквы і Мінска».

У прэсс-службе АГП паведамілі: "На мінулым тыдні нам адмовіла Grand Plaza, таму што калі мы званілі напярэдадні, на 24-га заля была вольная, а даслалі сваю заяўку і нам прыйшла адмова па пошце. Ужо аказваецца заля занятая. Ва ўсіх астатніх атэлях, дзе больш-меньш прыстойныя канферэнц-залі, яны былі ўжо забраніраваныя. Таму мы будзем вымушаныя праводзіць канферэнцыю на сядзібе БНФ, дзе нас не выганяць і дадуць магчымасць яе правесці".

Барыс Нямцоў наведае Мінск 24 красавіка. У партыйным офісе ў 11.30 пройдзе прэс-канферэнцыя, прысвечаная падпісанню лідэрамі партый Анатолем Лябедзькам і Барысам Нямцовым заявы аб супрацоўніцтве паміж АГП і Парнасам, а ў 15.30 у офісе Партыі БНФ пройдзе сустрэча палітыкаў з грамадскасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства