viasna on patreon

Палітвязня Аліневіча тры тыдні трымалі ў ізалятары

2013 2013-04-23T08:18:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ігар Аліневіч адбыў 20 дзён у штрафным ізалятары. Пра гэта палітычны вязень паведаміў ў лісце да маці Валянціны Аліневіч. Паводле жанчыны: "Ігар напісаў, што толькі што выйшаў з ШІЗА". Для вязня гэта другое пакаранне штрафным ізалятарам:

- Мы сёння атрымалі ад яго ліст, і толькі з ліста даведаліся, што ён аказваецца 20 дзён быў у ШІЗА, але ўжо выйшаў адтуль. Прычына ў тым жа, што і мінулым летам, прапанавалі прыбраць санвузел. Ён адмовіўся, за гэта яго змясцілі ў ізалятар.

Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі ў Менску. Сваёй віны не прызнаў. Адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі.

Вязень напісаў турэмны дзённік "Еду ў Магадан", урыўкі з якога на хвалях Беларускага Радыё Рацыя чытае ягоная маці. Слухаем у суботы ў 11.45 паводле беларускага часу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства