viasna on patreon

Расейскі «Голас» атрымаў буйны штраф

2013 2013-04-25T13:39:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Расейскую некамэрцыйную арганізацыю «Голас», якая ставіць мэтай абараняць правы выбарцаў, аштрафавалі на трыста тысяч расейскіх рублёў (прыблізна 85 мільёнаў беларускіх).

Прэсьненскі раённы суд Масквы абгрунтаваў такое рашэньне тым, што арганізацыя атрымоўвала замежнае фінансаваньне і вяла ў Расеі палітычную дзейнасьць, але пры гэтым не зарэгістравалася як «замежны агент», чаго патрабуе новы расейскі закон.

На судзе прадстаўнік арганізацыі заявіў, што гэты закон пярэчыць расейскай Канстытуцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства