viasna on patreon

Правакацыі ў дачыненьні да актывістаў партыі і рухаў працягваюцца

2007 2007-03-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 сакавіка ў Гомелі на вуліцы Камсамольскай пры выхадзе з працы міліцыя затрымала былога дэпутата гарсавету, кіраўніка аргкамітэту сацыяльнага руху “Разам” Юрася Глушакова.

Як паведамляе Радыё Свабода, малады незнаёмец аклікнуў спадара Глушакова: “Зямляк, дай запаліць”. Пасьля гэтага раптам стаў тузаць спадара Глушакова за рукавы, а пасьля імітаваў, што яго ўдарылі ў пах. І тут жа зьявілася міліцыя. Супрацоўнікі спэцназу сталі нават сьведкамі “ інцыдэнту”. У Юрася Глушакова дагледзелі рэчы, завезьлі ў пастарунак, склалі пратакол за дробнае хуліганства і завезьлі ў суд. Кіраваў перавозкамі намесьнік начальніка Цэнтральнага райаддзелу міліцыі маёр Сухарукаў.

Аднак выйшла неспадзяванка. Судзьдзя Віктар Казачок ня вынес рашэньне. Юрась Глушакоў- удавец, ён адзін выхоўвае непаўналетнюю дачку. Бяз бацькі ёй няма з кім заставацца. Судовае паседжаньне перанесенае на сёньня.

Юрась Глушакоў так пракамэнтаваў інцыдэнт: “Гэта ня што іншае, як шырока распаўсюджанае цяпер прэвэнтыўнае затрыманьне актывістаў перад Днём Волі”.

А тым часам у Рэчыцы зьбіты старшыня мясцовай арганізацыі Партыі БНФ Велерый Пуціцкі Як паведамлялася раней, а дзесятай гадзіце вечару невядомы малады чалавек напаў на Валерыя. Здарылася гэта ля дому актывіста на вуліцы Спартыўнай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства