Горадня: КДБ указаў праваабаронцу на ягоныя публікацыі
https://spring96.org./be/news/62893
2013
2013-04-26T16:16:59+0300
2013-04-26T16:16:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Уладзімера Хільмановіча вусна папярэдзілі ў КДБ, што ягоныя артыкулы ў беластоцкай газэце «Ніва» могуць падпадаць пад крымінальны артыкул аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.
Паводле Хільмановіча, пасьля гутаркі ў КДБ яму стала зразумела,
што там пільна адсочваюць публікацыі ня толькі ў беларускіх, але
і ў замежных выданьнях.
У прыватнасьці, яму ўказалі на ягоныя публікацыі ў беластоцкай
«Ніве», у якіх размова вялася аб зьбіцьці міліцыянтамі невінаватага
чалавека, а таксама аб тым, што ў Горадні няма ніводнай
паўнавартаснай беларускамоўнай клясы. Маўляў, гэта не адпавядае
рэчаіснасьці.
Такім чынам, паводле Хільмановіча, спэцслужбы спрабуюць паўплываць на тых
людзей, якія шыраць у сьвеце інфармацыю пра Беларусь.