Аляксандр Лукашэнка: У нас няма палітычных артыкулаў
Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі падчас працоўнай паездкі ў Хойніцкі раён, адзначыў, што Еўразвяз ставіць перад беларускімі ўладамі пытанне пра наяўнасць палітвязняў у Беларусі: “Вось і пачынаюць: там палітвязні. Я яшчэ раз кажу: мы за палітыку нікога не судзім. У нас няма палітычных артыкулаў”.
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які пільна адсочвае сітуацыю з беларускімі палітвязнямі і асабіста апякуецца палітвязнямі Міколам Статкевічам і Змітром Дашкевічам, адзначае Марэк Мігальскі:
- Мы лічым гэта свайго кшталту чорным гумарам спадара прэзідэнта, бо мы ўсе ведаем, што вязні ёсць, ёсць іх сем’і. Яны сядзяць у турмах не таму, што яны крымінальнікі, ці злачынцы, а таму, што мелі адвагу патрабаваць свабоды і дэмакратыі для беларусаў. Я лічу, што гэта адно з неабдуманых выказванняў спадара Лукашэнкі, бо існуе некалькі магчымасцяў паразумення. Мы атрымалі ад Еўрапарламента згоду на тое, каб паехаць у Беларусь.
“Хто хацеў быць на свабодзе, ён сёння на волі, хто хоча быць у турме і выйсці потым героем, ну, Гасподзь з вамі, сядзіце там”, - сказаў Лукашэнка.