30 красавіка - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Расіі
Расію немагчыма не заўважыць ні на карце свету, ні ў сусветнай гісторыі. І ад таго, якія дзеянні прымаюць улады ў гэтай дзяржаве, залежыць стан усяго свету. Фактычна зараз кінуты выклік. Грамадзянскай супольнасці ў Расіі патрабуецца дапамога і міжнародная салідарнасць!
Чаму 30 красавіка?
30 красавіка ў 1968 выйшаў першы ў СССР праваабарончы інфармацыйны бюлетэнь «Хронікі бягучых падзей», які тыражаваўся на друкаваных машынках і распаўсюджваўся дысыдэнтамі. Менавіта «Хронікі» у далейшым сталі сувязной кропкай праваабарончага руху і з'яўлення першых праваабарончых арганізацый у СССР.
Зараз для грамадзянскай супольнасці Расіі наступаюць складаныя часы - самы час звярнуць на гэта ўвагу, аказаць падтрымку грамадзянскай супольнасці і праваабарончаму.
На сайце ru.soli-day.org адзначаецца: "Мы лічым, што свабода не павінна мець межаў. Мы лічым, што сітуацыя ў Расіі - гэта агульны выклік для грамадзянскай супольнасці усяго свету. І што ўся гэта прастора не можа лічыцца тэрыторыяй свабоды, пакуль улады парушаюць правы чалавека і ўводзяць палітыку падвоеных стандартаў".
Як далучыцца?
Ужо цяпер у міжнародным дне ўдзельнічаюць арганізацыі, групы і проста людзі з большчым 10 краін: Беларусь, Украіна, Германія, Францыя і інш.
Каб далучыцца да акцыі вы можаце прыняць удзел у любым з дзеянняў, пералічаных тут, а таксама распаўсюджваць інфармацыю пра акцыю праз Facebook, твітэр @ soli_day і іншыя каналы.