viasna on patreon

Бабруйск: мытнікі гатовы вярнуць актывісту вершы Някляева (дакумент)

2013 2013-05-01T08:47:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babr-buzinaeu-mytnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр бабруйскай суполкі АГП атрымаў паведамленне ад мытнікаў у сувязі з "заканчэннем мытнай экспертызы". Нагадаем, 29 сакавіка сям'ю Бузінаевых затрымалі на мяжы, і знайшлі ў іх аўтамабілі некалькі брашур і кнігу з вершамі Уладзіміра Някляева.

Літаратура падалася мытнікам падазронай, і яе пакінулі, каб правесці экспертызу. Пазней Віктар Бузінаеў атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што брашуры правераць "на прадмет наяўнасці інфармацыі, забароненай для ўвоза на тэрыторыю Мытнага саюза".

У апошнім лісце з гомельскай мытні за подпісам намесніка начальніка А.Бандарэнкі Віктара Бузінаева, ці яго давераную асобу, просяць прыехаць з дакументамі, каб забраць брашуры. У выпадку немагчымасці прыехаць, адрасату трэба паведаміць "аб іншых спосабах вяртання маёмасці", ці адмовіцца ад яе.

-Я так і не зразумеў, выявілі яны што падазронае у вершах Някляева, ці не. Таксама хацелася б, каб мытнікі неяк даставілі мае любімыя вершы, не ехаць жа за імі за 300 кіламетраў! Да таго ж шкада тых загубленых чатырох гадзін, праведзеных у памежным пункце, - каментуе ліст з гомельскай мытні Віктар Бузінаеў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства