viasna on patreon

Студэнтку Яну Карповіч запалохваюць адлічэньнем з унівэрсітэту, калі яна возьме ўдзел у падзеях 25 сакавіка

2007 2007-03-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнтку факультэту мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Яну Карповіч папярэдзілі, што яе адлічаць з унівэрсытэту, калі яна возьме ўдзел у падзеях 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы.

“З дэканату пазванілі маёй маме і сказалі, што ўжо ня змогуць мне дапамагчы, калі я зноў пайду на плошчу”, — паведаміла актывістка Радыё Свабода..

На пачатку году дзяўчыне ўжо пагражалі адлічэньнем супрацоўнікі КДБ, якія спрабавалі схіліць яе да супрацоўніцтва, у сувязі з чым яна зьвярнулася са скаргай да Генеральнага пракурора Беларусі.

У дэканаце факультэту мэнэджмэнту адмовіліся камэнтаваць пагрозы на адрас студэнткі Яны Карповіч.

Летась з БДЭУ адлічылі некалькіх моладзевых актывістаў, у тым ліку Тацяну Хому — студэнтку пакаралі за тое, што яна без дазволу зьезьдзіла на міжнародную студэнцкую канфэрэнцыю ў Францыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства