viasna on patreon

У Мазыры кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў папярэджваюць

2007 2007-03-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21сакавіка а 15-00 у Мазырскі гарвыканкам тэрмінова былі выкліканыя кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацыяў гораду, дзе былі папярэджаны аб асабістай адказнасьці за ўдзел іх супрацоўнікаў у сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка ў Менску.

Ужо раніцай 22 сакавіка дырэктар ААТ “Беларускабель” Іваноў Г.С. пасля ранішняй нарады зрабіў заўвагу начальніку тэхнічнага аддзелу Уладзіміру Целяпуну, мясцоваму грамадзкаму актывісту і правааборонцу.

У гэты ж дзень на завод завітаў намесьнік начальніка па правапарадку і прафілактыцы Мазырскага ГАУС капітан міліцыі В. Кротаў, які спрабаваў правесьці са сп. Целяпуном прафілактычную размову і, мабыць, як заўсёды, напісаць распіску аб няўдзеле ў сьвяткаваньні Дня Волі ў Менску. Уладзімір Целяпун адмовіўся ад размовы і дачы распіскі. Акрамя таго грамадзкі актывіст папярэдзіў начальніка вытворчай бясьпекі ААТ “Беларускабель” Пержаніцу В.М., да якога ў кабінэт ён быў выкліканы дзеля размовы, а таксама капітана міліцыі Кротава В., каб у далейшым не па вытворчых справах яго не турбавалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства