viasna on patreon

Брэст: забаронены пікеты, прысвечаныя Юрыю Захаранку

2013 2013-05-03T13:24:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pamac_zaharanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі перадалі ў гарвыканкам 12 заявак, каб правесці 7 мая на розных пляцоўках Брэста пікетаванне і ўзгадаць пра лёс былога міністра ўнутраных спраў і палітыка Юрыя Захаранкі, які знік пры загадкавых абставінах 7 мая 1999 года. Адначасова на пікетах планавался прыцягнуць увагу грамадскасці да знікнення іншых вядомых асобаў у Беларусі - Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, пра знаходжанне якіх таксама няма звестак, а следчыя органы не даюць ніякай змястоўнай інфармацыі на гэты конт.

У сваім адказе пра забарону пікетаў чыноўнікі Брэсцкага гарвыканкаму спасылаюцца на тое, што падобныя акцыі можна ладзіць толькі ў вызначаных месцах (стадыён “Лакаматыў” і пляцоўка ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў). Але таксама не дадзены дазвол на правядзенне пікету і ў гэтым парку, бо арганізатары павінны былі заключыць дамовы з аддзелам унутраных спраў (аб ахове грамадскага парадку), установай аховы здароўя (аб медыцынскім абслугоўванні) і камунальнымі службамі (аб забеспячэнні уборкі тэрыторыі пасля мерапрыемства). Без гэтых дамоваў, па версіі гарвыканкаму, ладзіць пікеты нельга.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства