Баранавічы: актывісты ўздымаюць пытанне аб неэфектыўнасці выкарыстоўвання сродкаў падаткаплацельшчыкаў
Актывістка грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Анжэла Камбалава атрымала ліст з Баранавіцкага гарвыканкама на сваю заяву аб жахлівым становішчы цэнтральных вуліц Царука і Гагарына і тэрмінах іх рамонта.
У адказе намесніка старшыні гарвыканкама В. Лазіцкага паведамляецца, што ў 2013 годзе ў гарадскім бюджэце прадугледжана 11993, 7 млн. рублёў на бягучы рамонт і ўтрыманне вулічнай дарожнай сеткі, а таксама 13976,8 млн. рублёў на капітальны рамонт і рэканструкцыю вуліц горада, у тым ліку часткі вуліцы Царука.
– Мы ведаем, што кожны год з гарадскога бюджэта выдзяляюцца вялікія грошы на рамонт гарадскіх вуліц, але іх стан з каждым днём усё пагаршаецца і пагаршаецца. Арт. 34 нашай Канстытуцыі гарантуе нам права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў. Таму мы будзем пісаць новыя заявы і збіраць подпісы людзей, каб ведаць не столькі колькасныя паказчыкі гарадскога бюджэту, а найперш прычыны неэффектыўнага выкарыстоўвання сродкаў падаткаплацельшчыкаў, – паведаміла Анжэла Камбалава.
Фота: так выглядае сёння ў Баранавічах вуліца Царука