viasna on patreon

У Горадні будуць судзіць актывіста БХД

2013 2013-05-07T11:15:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У судзе Ленінскага раёна Горадні сёньня будуць судзіць актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Сяргея Верамеенку. Яго абвінавачваюць у распаўсюдзе друкаваных выданьняў без выходных дадзеных.

Паседжаньне пачнецца а 15-й гадзіне ў кабінэце нумар 33.

12 сакавіка Сяргея затрымалі міліцыянты ў цывільным. Гэта адбылося каля офісу БХД ў Горадні, куды ён нёс улёткі для акцыі ў межах маратону «Хваля Салідарнасьці». Да яго падышлі двое ў цывільным, якія, не паказаўшы ніякіх дакумэнтаў, назваліся супрацоўнікамі міліцыі і прымусілі актывіста прайсьці ў Ленінскі РАУС, дзе усё ўлёткі пералічылі, а пасьля без належных санкцыяў супрацоўнікі ў цывільным накіраваліся да дому Сяргея Верамеенкі, дзе правялі ператрус у пошуках улётак,— паведамляе прэсавая служба БХД.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства