viasna on patreon

Сяргея Верамеенку аштрафавалі за распаўсюд друкаваных выданняў без выходных дадзеных

2013 2013-05-08T09:42:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гародне 7 траўня адбыўся суд над актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Сяргеям Верамеенка. Судзя Ленінскага раёна прызнала вінаватым актывіста БХД ў распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных і пакарала штрафам у 20 базавых адзінак (2 мільёна рублей).

Нагадаем, у Гародні 12 сакавіка людзьмі ў цывільным быў затрыманы сябар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Сяргей Верамеенка.

Яго затрымалі каля офісу мясцовых хрысціянскіх дэмакратў, куды ён нёс улёткі для акцыі ў межах марафону "Хваля Салідарнасці". Да яго падыйшлі двое ў цывільным, якія, не паказаўшы ніякіх дакументаў, назваліся супрацоўнікамі Ленінскага РАУС і пад пагрозай гвалту змусілі актывіста прайсці з сабой (як пазней высветлілася, імя аднаго з іх – Аляксандр Кілікін).

У РАУС усё ўлёткі пералічылі, пасля чаго зноў-такі без якіхсьці афіцыйных дазволаў людзі ў цывільным накіраваліся дадому да Сяргея Верамеенкі, дзе зрабілі ператрус у пошуках улётак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства