viasna on patreon

У Баранавічах у Дзень Перамогі ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

2013 2013-05-10T14:00:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-peramoga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці 9 мая адзначылі дзень Перамогі ўшанаваннем памяці загінуўшых як у гады вайны, так і часы сталінскіх рэпрэсій. Спачатку грамадскія актывісты ўсклалі кветкі ля Вечнага агню ў цэнтры горада, а затым ля крыжа ахвяраў сталінскіх рэпрэсій 1939-1953 гг. (скрыжаванне вуліц Пірагова і Смаленскай). Раней тут была турма “Крывое кола”, у якой былі знішчаны тысячы нявінных людзей. Таму тут у 1992 годзе і быў ўсталяваны металічны Крыж – як знак памяці ахвяр бальшавіцкіх рэпрэсій у гісторыі Беларусі.

 – Сквер, дзе ўсталяваны Крыж сталінскіх ахвяр, улюбёнае месца адпачынку людзей, асабліва дзяцей, якія жывуць у гэтым рэгіёне. Сёння вельмі цёплае надвор’е і наўкол прыгожа ад вясновых кветак, таму тут заўсёды шмат людзей і, адпаведна, смецця. Вось чаму мы ўзялі на сябе абавязак даглядаць памятную гістарычную мясціну ў гэтым скверы, а тэрыторыю парка прыбіраць ад смецця, – адзначыў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства