viasna on patreon

Прызначана дата суду за віцебскі бюлетэнь "Магістрат"

2013 2013-05-13T14:02:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autuhou-smolikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня абласной арганізацыі Пратыі БНФ Леанід Аўтухоў атрымаў позву ў Кастрычніцкі райсуд на 15 гадзін 17 траўня. Суддзя Алена Протас мае разгледзець міліцэйскі пратакол, складзены на актывіста "за парушэнне заканадаўства аб СМІ".

22 сакавіка  Леанід Аўтухоў і ягоны аднапартыец Кастусь Смолікаў былі затрыманы ў гандлёвым цэнтры "Эвіком".  Першапачаткова на абодвух склалі пратаколы за парушэнне заканадаўства аб масавых акцыях, бо яны раздавалі партыйны бюлетэнь "Магістрат", дзе быў артыкул пра  мітынг у Дзень Волі 25 сакавіка. Заяўку на мерапрыемства падаваў Леанід Аўтухоў, і ў дзень затрымання ён яшчэ не меў ніякага адказу ад уладаў. Але ў дзень суду супрацоўнікі міліцыі прадставілі копію адказу, дзе было сказана, што мітынг забаронены Чыгуначнай раённай адміністрацыяй. Такім чынам, суддзя Іна Грабоўская прызнала Смолікава і Аўтухова вінаватымі за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.

"Па рашэнні суду асобнікі "Магістрату" мусілі знішчыць. Але 24 кркасавіка мяне выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС і паведамілі, што кіраўніцтва райаддзелу звярнулася ў суд, каб іх не знішчалі. І на нас са Смолікавым склалі яшчэ па адным пратаколе – цяпер за парушэнне заканадаўства аб СМІ. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што колькасць забраных паасобнікаў большая за дазволены для незарэгістраваных выданняў наклад. Але ж у нашай прысутнасці ніхто нічога не пералічваў, і я не ведаю, адкуль узялася лічба "перавышанай колькасці," – кажа Леанід Аўтухоў.

Ён мяркуе, што іх са Смолікавым будуць судзіць разам – як было і мінулы разам, калі за парушэнне заканадаўства аб масавых акцыях абодвум далі па 5 сутак арышту. Але Кастусь Смолікаў пакуль позвы ў суд не атрымаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства