viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-05-14T10:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Грамадства. Дзяржава”.

Анонс выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - як чыноўнікі ігнаруюць звароты грамадзян, пераслед журналістаў падчас выканання працоўных абавязкаў, а таксама адміністратыўныя пакаранні актывістаў з Мінска.

“Падзея тыдня” прысвечаная тэме смяротнага пакарання. На мінулым тыдні Еўрасаюз у чарговы раз выступіў з заклікам да беларускіх уладаў адмовіцца ад гэтага віду пакарання.

Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – лідарка "Маладых хрысціянскіх дэмакратаў" Марына Хоміч. Яна распавядае пра ідэі і планы арганізацыі на бліжэйшы час.

У выпуску таксама прагучаць "Навіны палітвязняў" - 11 дэмакратычных актывістаў застаюцца за кратамі за сваю дзейнасць і палітычныя перакананні.     

У музычных паўзах - кампазіцыі славутых беларускіх спявачак: Насты Шпакоўскай, Ганны Хітрык, Алесі, Лікі Ялінскай і Надзеі Мікуліч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства