viasna on patreon

Пракуратура прыкрывае незаконныя дзеянні КДБ

2013 2013-05-15T14:24:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/balobin-aliaksandr-klimavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура не знайшла парушэнняў у дзеяннях супрацоўнікаў КДБ, якія затрымлівалі клімавіцкага актывіста “Гавары праўду”.

Клімавіцкі грамадскі актывіст Аляксандр Балобін атрымаў адказ з пракуратуры Магілёўскай вобласці на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Крычаўскага міжрайаддзела КДБ, якія затрымалі яго 27 сакавіка каля Клімавіцкага райваенкамата і адвезлі ў Крычаў.

У адказе з пракуратуры Магілёўскай вобласці за подпісам старэйшага дарадцы юстыцыі, памочніка пракурора Магілёўскай вобласці М. А. Раманоўскага гаворыцца, што “пры ажыццяўленні меры індывідуальнай прафілактыкі адносна Вас (Аляксандра Балобіна – з. р.) у форме прафілактычнай гутаркі супрацоўнікі Крычаўскага міжрайаддзела КДБ УКДБ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці дзейнічалі законна і абгрунтавана. Падстаў для ўжывання мер пракурорскага рэагавання не маецца”.

Згодна адказу пракуратуры, супрацоўнікі Крычаўскага міжрайаддзела КДБ правялі з Аляксандрам Балобіным прафілактычную гутарку, “якая з’яўляцца самай мяккай з мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў”. Падставай для гутаркі паслужыла тое, што “агледжаны шэраг матэрыялаў, размешчаных на Вашай старонцы ў сацыяльнай сетцы “У кантакце”, трапіўшых у поле зроку супрацоўнікаў УКДБ падчас маніторынгу сеткі Інтэрнэт, у якіх распавядаецца аб Вашым удзеле ў палітычным жыцці Вашага рэгіёна, а таксама Вашай дзейнасці ў фармаце незарэгістраванага ў усталяваным парадку грамадскага аб’яднання ГК “Гавары праўду”.

Крыху раней Аляксандр Балобін атрымаў адказ на свой зварот ва ўпраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці, куды ён таксама скардзіўся на дзеянні супрацоўнікаў Крычаўскага міжрайаддзела КДБ і патрабаваў кампенсацыі выдаткаў на праезд з Крычава да вёскі Паўлавічы Клімавіцкага раёна, дзе ён пражывае.

У адказе, падпісаным намеснікам начальніка ўпраўлення С. М. Феакціставым, гаворыцца, што “у дзеяннях супрацоўнікаў Крычаўскага МРА КДБ парушэнняў існуючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь не ўгледжваецца”. Таксама паведамляецца, што кампенсацыі выдаткаў на праезд у дадзеным выпадку не прадугледжваецца.

Нагадаем, што ў скарзе ў пракуратуру Магілёўскай вобласці  Аляксандр Балобін выклаў наступныя факты:

“27 сакавіка 2013 года на выйсці з будынка ваенкамата я быў затрыманы двума супрацоўнікамі Крычаўскага УКДБ. Падчас затрымання мне было названа толькі ведамства, але не названы прозвішчы і званні супрацоўнікаў. Таксама мне не былі прад'яўлены пасведчанні.

Двума супрацоўнікамі УКДБ я быў дастаўлены ў будынак Крычаўскага УКДБ, дзе на працягу трох гадзін (з 11-20 да 14-20) быў складзены "пратакол" апытання, які не з'яўляецца працэсуальным дакументам. Пратакол апытання склаў начальнік Крычаўскага УКДБ Ілля Краўцоў. У мой адрас гучалі непрыкрытыя пагрозы за маю грамадскую дзейнасць, а таксама прапаноўвалася стаць агентам-інфарматарам КДБ. Мяне запалохвалі, што калі я каму-небудзь распавяду пра дадзены выпадак, то мяне "забяруць аператыўныя машыны, і больш дахаты я не з'яўлюся".

Пасля атрымання адказу з пракуратуры Аляксандр Балобін пакуль не гатовы каментаваць свае далейшыя дзеянні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства