viasna on patreon

Алесь Бяляцкі не спадзяецца на хуткае вызваленне

2013 2013-05-16T08:37:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі не спадзяецца на хуткае вызваленне і ўвесь вольны час у турме прысвячае творчай працы.

Па словах праваабаронцы з цэнтра “Вясна” Таццяны Равякі, пра гэта гаворыцца ў лісце, які яна атрымала ад Бяляцкага з Бабруйскай калоніі №2.

Ліст напісаны 6 траўня, пасля Вялікадня. Чакалася, што ў гэтыя святы магчыма вызваленне палітзняволеных.

Таццяна Равяка:

- Ён напісаў, што ў прынцыпе не чакаў гэтага таму, што пэўных знакаў пакуль яшчэ няма, што ў бліжэйшы час чакаюцца нейкія важныя змены ў ягоным лёсе, я думаю, як і ў лёсе іншых палітвязняў. Таму ён настроены на дастаткова працяглае знаходжанне ў калоніі, і гэты час ён вельмі плённа выкарыстоўвае, зараз ён рыхтуе да выдання тры свае кнігі.  

Па словах Таццяны Равякі, першая з іх прысвечана гісторыі праваабарончага руху. Яна цалкам напісана ў турме і можа быць выдадзена ўжо сёлета.

Другая кніга будзе складацца з публікацый Бяляцкага ў прэсе, інтэрв'ю, з успамінаў, якія з'явіліся за час яго праваабарончай дзейнасці - больш чым за 15 гадоў.

Канцэпцыя трэцяга выдання распрацоўваецца - гэта будзе дапаможнік грамадскім актывістам і праваабаронцам па арганізацыі кампаній падрымкі палітзняволеных. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства