Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” накіравалі лісты падтрымкі палітвязням
https://spring96.org./be/news/63316
2013
2013-05-20T16:37:55+0300
2013-05-20T16:37:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/karankevich-listy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” 20 траўня напісалі і адправілі лісты падтрымкі беларускім палітзняволеным Алесю Бяляцкаму, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Статкевічу, Паўлу Севярынцу, Зміцеру Дашкевічу, Мікалаю Аўтуховічу і інш.
“Невінаватыя людзі па незразумелых падставах апынуліся у зняволенні, - кажа грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч. – Наш абавязак штодзённа і шточасна выказваць ім сваю падтрымку. Хоцімскія актывісты салідарныя з імі і лічаць, што ўладам нельга зводзіць рахункі з гэтымі мужнымі людзьмі, трымаючы іх за кратамі. Мы пішам палітзняволеным, што будзем заўсёды падтрымліваць іх, верыць у перамогу і ў тое, што ўжо ў хуткім часе зможам сустрэць іх на волі”.