Прызначана касацыя па справах Ярашэвіча і Галко
Як стала вядома прэс-службе ГА “БАЖ”, касацыйны разгляд адміністратыўных спраў адбудзецца ў аўторак, 21 мая, у Мінскім гарадскім судзе а 15.00.
“Асаблівых спадзяванняў аднавіць справядлівасць у Мінскім гарадскім судзе у мяне няма, але абскардзіць незаконны вырак, безумоўна, наш абавязак. Будзем дамагацца як мага шырокай агалоскі ўсіх парушэнняў!” – гаворыць адзін з нядаўніх зняволеных Аляксандр Ярашэвіч.
Нагадаем, што сябраў ГА “БАЖ” Дзмітрыя Галко і Аляксандра Ярашэвіча затрымалі ўвечары 6 мая.
Журналістаў даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы. На наступны дзень журналістаўпрызналі вінаватымі ў хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі іасудзілі да розных тэрмінаў арышту: Галко – на 10 сутак, Ярашэвіча – на 12. 13 мая адвакат асуджаных абскардзіў прысуды журналістам.