У Магілёве членамі Свабоднага прафсаюзу металістаў цікавіцца КДБ
https://spring96.org./be/news/63367
2013
2013-05-22T12:58:20+0300
2013-05-22T12:58:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведамляе мясцовы прафсаюзны лідар Галіна Лісіцына. У прыватнасці, 21 траўня да яе завіталі супрацоўнікі КДБ, з якімі яна адмовілася размаўляць без позвы.
Днямі раней Галіне Лісіцынай давялося паразмаўляць з супрацоўнікамі дзяржбяспекі каля двух гадзін. Пытанні датычыліся дзейнасці прафсаюза, паездкам актывістаў у іншыя месцы, а таксама верагодным пераемнікам Галіны Лісіцынай на пасадзе прафсаюзнага каардынатара ў Магілёве.
Жанчына адзначае, што ў яе склалася ўражанне, што КДБ пра яе ведае болей, чым яна сама. Праз іх актыўнасць у яе з’явіліся праблемы ў сям’і.
Акрамя таго, Галіна Лісіцына кажа, што супрацоўнікі КДБ прыходзілі на працу яшчэ да адной актывісткі прафсаюза, прозвішча якой яна не пажадала агучваць.