viasna on patreon

Генеральны сакратар Савета Еўропы разлічвае, што Беларусь ратыфікуе Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека

2013 2013-05-22T16:53:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jagland.jpg
Генсакратар Савета Еўропы Турб`ёрн Ягланд

Генсакратар Савета Еўропы Турб`ёрн Ягланд

Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб`ёрн Ягланд разлічвае, што Беларусь далучыцца да СЕ і ратыфікуе Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека. Пра гэта ён зявіў на пашыраным пасяджэнні камітэта расійскай Дзярждумы па міжнародных справах 21 мая.

"Перамогай для ўсёй Еўропы з`яўляецца наяўнасць канвенцыі, наяўнасць сістэмы абароны правоў чалавека, якая распаўсюджваецца на 47 краін і, я спадзяюся, будзе распаўсюджвацца ў будучыні і на Беларусь", — цытуе Ягланда інфармагенцтва Регнум.

Паводле яго слоў, "ёсць дамоўленасць аб тым, што Еўрапейскі саюз у цэлым далучаецца да Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, і ён таксама будзе знаходзіцца пад дзеяннем таго ж суда, як і ўсе еўрапейскія краіны".

Нагадаем, Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з`яўляецца наяўнасць у краіне смяротнай кары. У 1993 годзе беларускі парламент атрымаў статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), але ўжо ў 1996-м быў пазбаўлены статуса пасля рэферэндуму, які ўзаконіў смяротную кару.

У чэрвені 2009 года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю аб вяртанні Беларусі статуса спецзапрошанага пры ўмове адмены смяротнай кары або ўвядзення мараторыя на яе. Аднак ужо ў наступным годзе ў Беларусі адбыліся новыя пакаранні, пасля чаго ПАСЕ афіцыйна рэкамендавала сваім членам не наведваць краіну. Пасля расстрэлу ў 2012 годзе Дзмітрыя  Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, абвінавачаных ва ўчыненні тэракта ў мінскім метро, генсакратар СЕ Турб`ёрн Ягланд заявіў: "Наяўнасць у Беларусі смяротнай кары не дазваляе ёй мець нейкі статус у рамках Савета Еўропы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства