viasna on patreon

Беларусы Бельгіі пікетавалі шведскае консульства

2013 2013-05-23T13:01:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belarusy-belhii-piketavali-szvedskae-konsulstva.jpg

Свабода не там, дзе гуляюць у хакей, а там, дзе паважаюць правы чалавека!” – з такім лозунгам беларусы, якія жывуць ў Бельгіі, пікетавалі консульства Швецыі ў Бруселі.

Як паведаміў арганізатар пікету Зміцер Піменаў, іх прыняў генеральны консул Швецыі, які выказаў прабачэнні за недарэчнасці, якія здарыліся пасля таго, як заўзятараў з бел-чырвона-белым сцягам выкінулі з матча. 

Зміцер Піменаў перадаў шведскаму консулу заяву старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, а таксама адмысловую заяву ад беларусаў Бельгіі:

- У консульстве сказалі адразу, што так, мы з павагай ставімся да вашага пратэсту, але вы павінны зразумець, што адбылася недарэчнасць. Але гэтае пытанне не замоўчваецца, яно разбіраецца ў палітычным асяродку, у СМІ. Большасць шведаў засталіся незадаволенымі тым, што адбылося.

3-га траўня ў Стакгольме ў час матчу Беларусь-Чэхія шведская паліцыя спрабавала адабраць у заўзятараў нацыянальны сцяг. Вялізны бел-чырвона-белы сцяг на матч прывезлі актывісты арганізацыі «Беларуская нацыяльная памяць».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства