viasna on patreon

Гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца выклікалі ў пракуратуру

2013 2013-05-24T16:23:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belsat1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 траўня старшыню Гомельскай філіі «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Анатоля Гатоўчыца выклікалі ў абласную пракуратуру. Напярэдадні яму патэлефанаваў старшы памочнік пракурора вобласці Дзімітрый Дэбой і запрасіў на гутарку. Ён патлумачыў, што ў пракуратуры «ёсць звесткі, што 24 красавіка Гатоўчыц падрыхтаваў відэасюжэт на спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» пра паводку ў Гомелі».

Журналіст заявіў, што гатовы прыйсці ў пракуратуру, але толькі па позве. Напярэдадні такая позва прыйшла на адрас Анатоля Гатоўчыца - ён мусіў з’явіцца ў пракуратуру а 14-й гадзіне 24 траўня.

Аднак у прызначаны час памочніка пракурора вобласці Дзімітрыя Дэбоя не аказалася на месцы. Анатоль Гатоўчыц прачакаў яго 40 хвілін, але так і не дачакаўся.

«Хоць я сапраўды не рыхтаваў гэты рэпартаж, у мяне ўзнікае такое пытанне: чаму пракуратура не абараняе канстытуцыйныя правы грамадзянаў на распаўсюд і атрыманне інфармацыі? - каментуе журналіст. - Тым больш, гэты рэпартаж быў пра стыхійнае бедства і датычыўся жыцця і здароўя людзей».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства