Працягваецца “апрацоўка” маладзёвых актывістаў Гомельшчыны
Як паведамляе мясцовая інтэрнэт-старонка “Гарт” увечары 23 сакавіка студэнта Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Ф. Скарыны Зьмітра Жалезьнічэнкі наведаў міліцыянт Васіль Гаспадараў.
Супрацоўнік 2-га аддзяленьня РАУС Чыгуначнага раёну г. Гомеля правёў з юнаком тлумачальную размову адносна ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. Міліцыянт Гаспадараў паведаміў, што прыйшоў па загадзе сваго кіраўніка маёра Прышчэпы. Паводле словаў Зьміцера Жалезьнічэнкі, згаданы маёр у свой час затрымліваў Зьмітра на маладзёвай акцыі грамадзкага супраціву.
Таксама, як заўважыў Зьміцер, супрацоўнік праваахоўных ворганаў доўгі час безвынікова выпытваў пра ягоныя пляны на 25 сакавіка. На прыканцы гутракі міліцыянт Гаспадараў сказаў, што на Дзень Волі ў Менск будуць сьцягнутыя ўсе сілы рэспубліканскага АМАПу.