Чарговая талака па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў (фота)
https://spring96.org./be/news/63447
2013
2013-05-25T21:39:11+0300
2013-05-25T21:39:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/milavidy-talaka-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкія грамадскія актывісты 24 траўня арганізавалі чарговую талаку па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў, усталяваных у гонар паўстанцаў 1863 года.
– 2 чэрвеня аддзел культуры Баранавіцкага райвыканкама, а таксама грамадскасць нашага горада і раёна будуць урачыста адзначаць 150-я ўгодкі Мілавідскай бітвы 1863 года. Таму, найперш, мы прыбралі тэрыторыю ад смецця, скасілі траву наўкол помнікаў і пасадзілі прыгожыя кветкі ў гонар касінераў Кастуся Каліноўскага і Аляксандра Лянкевіча, – адзначыла актывістка АГП Анжаліка Камбалава.