viasna on patreon

Якой свабоды не хапае беларусам?

2013 2013-05-27T13:28:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сацыялягічны цэнтар «Люстэрка-Інфа» задаў беларусам тры пытаньні: «Ці патрэбная вам асабіста свабода мітынгаў і дэманстрацый?», «Ці патрэбная вам асабіста свабода слова?» і «Ці патрэбная вам асабіста свабода выезду за мяжу?»

Апытаньне было праведзена ў сакавіку-красавіку 2013 году.

Пра сваю асабістую патрэбу ў свабодзе мітынгаў і дэманстрацый заявілі 46% апытаных, пры гэтым 27% зь іх адзначылі, што свабода мітынгаў, дэманстрацый ім «хутчэй патрэбная», а 19% сказалі — «адназначна патрэбная».

76% рэспандэнтаў зазначылі, што ў той ці іншай ступені маюць патрэбу ў свабодзе слова. Пры гэтым больш за палову зь іх — 41% апытаных беларусаў — «адназначна маюць патрэбу» ў свабодзе слова, а для 35% апытаных грамадзян яна «хутчэй патрэбная».

Найбольш запатрабаваная сёньня для беларусаў — свабода выезду за мяжу. У ёй маюць патрэбу 78% рэспандэнтаў. Кожны другі дарослы беларус (50%) «вельмі» хацеў бы выехаць за мяжу, яшчэ 28% гараджан і вяскоўцаў ня супраць гэтага.

Агульнанацыянальнае апытаньне было праведзенае 29 сакавіка — 17 красавіка 2013 году сацыялягічным цэнтрам «ЛЮСТЭРКА-ІНФА». Апытана 3000 рэспандэнтаў. Памылка рэпрэзэнтатыўнасьці не перавышае 0,6%.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства