Чарговыя затрыманьні актывістаў
Да спісу моладзевых актывістаў і прадстаўнікоў дэмакратычных рухаў, затрыманых сёньня, даручыліся Аляксей Рубанаў і Піеў Жыўкава. Як паведамляюць праваабаронцы, іх затрымалі ў Менску і канваіруюць у Цэнтральны РАУС сталіцы.
Тым часам, глыбоцкага актывіста затрымалі на паўтары гадзіны Сябра партыі БНФ Яраслава Берніковіча супрацоўнікі міліцыі спынілі, калі ён ехаў па райцэнтры на ўласнай машыне.Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Напачатку актывіста спрабавалі абвінаваціць у перавышэньні хуткасьці, аднак гэта не пацьвердзілася. Потым спадару Берніковічу загадалі прайсьці тэст на ўтрыманьне алькаголю ў крыві. Тэст рабілі двойчы, і ў абодвух выпадках ён быў адмоўны. Урэшце актывіста завезьлі ў Глыбоцкі РАУС, дзе пратрымалі больш за гадзіну, пасьля чаго адпусьцілі.
Сваё затрыманьне Яраслаў Берніковіч зьвязвае з заўтрашнім сьвяткаваньнем Дня Волі: ён мяркуе, што міліцыянты мелі намер перашкодзіць ягонаму ад’езду ў Менск, аднак не знайшлі для гэтага падставаў.